Zmicer Piatrouski's profile

"Srping Dreams, Мары Вясны"

"Spring Dreams/Мары Вясны "
      oil, canvas 50/70 cm
  
       Рамантычнае прысвячэнне гісторыі кахання Лізы Буцяневай з роду Храптовічаў. 

   У Францыі Лізв закахалася ў князя Гагарына, музыканта, павесу, чалавека старэйшага за яе, таму бацька, Апалінарый Храптовіч не пагаджаўся на вяселле маладых. У 1930-я сям'я Храптовіча -Буцяневых пераехала у Заходнюю Беларусь  у радавы маентак Шчорсы. Напярэдадні ад'езду закаханыя таемна ажаніліся. З пачаткам ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны Ліза праз усе Еўропу прабралася да мужа. Неверагодна гісторыя сям'і Храптовічаў,  пад час ваеннага ліхалецця, члены сям'і  былі раскіданы па розныя бакі Еўропы, бацька апынуўся у засценках НКВД, дачка  у савецкім лагеры  ў Казахстане, медсястрой праз Іран з польскай арміяй апынулася у баях пад Монте-Касіна, сын, Міхаіл, ледзь не быў арэштаваны у Наваградку савецкімі чэкістамі, нелегальна перайшоў мяжу , апынуўся у Варшаве, затым Берліне, Вене, там скончыў Кансерваторыю, супрацоўнічаў з амерыканскай арміяй. Галівудская гісторыя скончылася  неверагодным хэппіэндам: уся сям'я сустрэлася у 1945 годзе на поўдні Францыі. Ліза пражыла доўгае і шчаслівае жыцце з мужам у Арыгоне. 

  Праца напісана пад час першага плэнеру прысвечанаму адраджэнню сядзібы Храптовічаў у Шчорсах. Мне ўяўлялася дзяўчына пасярод вясны, квітнення, мар, якая  мая моц выношваць сваю любоў,  імкнуцца і чакаць, спадзявацца і марыць.
   
"Srping Dreams, Мары Вясны"
Published:

Owner

Project Made For

"Srping Dreams, Мары Вясны"

impressionism, spring, lady, 1930, hollywood romantic love story, 1939-1945, war, history 20 century,

Published: